Аб'ядноўваем людзей дзеля эфектыўнага вырашэння важных жыццёвых задач
Ініцыятыва #СалідарныЯ шукае ў гарадах і мястэчках Беларусі прыклады супрацы грамадскіх арганізацый, актывісцкіх групаў, якія сфакусаваныя на правах чалавека і недапушчэнні дыскрымінацыі пры:
• вырашэнні праблемаў уразлівых і малазаўважных групаў;
• задавальненні запытаў мясцовых супольнасцяў;
• паляпшэнні ўмоваў для развіцця гарадскіх тэматычных асяродкаў.

Альбо прапануйце ідэі для такой супрацы.
Адгукніцеся - пойдзем разам да ажыццяўлення вашых задумаў і пачынанняў!
Мы зацікаўлены ў развіцці ў Беларусі практыкі супрацы грамадзянскіх арганізацый, ініцыятываў, грас-рутс групаў з розных сфераў дзеля скасавання дыскрымінацыі, укаранення падыходу, заснаванага на правах чалавека, і ажыццяўлення салідарных кампаніяў.

Мы гатовыя дапамагчы ў пошуку аднадумцаў і наладжванні сувязяў са спецыялістамі, якія могуць паспрыяць пашырэнню вашых ідэяў у грамадстве і дасягненню мэтаў.
Каманда Салідарнасці з ведамі ў галіне правоў чалавека, псіхалогіі і камунікацыяў, досведам працы ў грамадскім сектары і зацікаўленасцю ва ўмацаванні патэнцыялу салідарнасці ў нашым грамадстве.
Гэта праява аднадушша розных грамадскіх групаў і людзей праз сумесныя нефармальныя і сінергічныя дзеянні – падтрымку, дапамогу, спрыянне, далучэнне - дзеля абароны агульных інтарэсаў і дасягнення агульных мэтаў. Прычым гэтыя дзеянні выкліканы пэўнай сітуацыяй і не з'яўляюцца пастаянным відам іх дзейнасці.
Арганізуем у вашым горадзе сумеснае мерапрыемства ў фармаце паблік-ток (public talk) з запрошанымі экспертамі, вядомымі ў сферы вашых інтарэсаў людзьмі. Для чаго? Каб разам паразмаўляць пра патрэбы мясцовых жыхароў, асобных групаў, ідэі па іх задавальненні, пошук аднадумцаў і шляхі ажыццяўлення гэтых ідэй.

Магчыма, такія ідэі вы ўжо маеце, абдумваеце ці пачынаеце рэалізоўваць - і вам патрэбны аднадумцы. Альбо пакуль не ведаеце, з чаго пачаць, - і тут спатрэбяцца парады спецыялістаў. Зыходзячы з гэтага, сфармулюем тэму мерапрыемства і кола удзельнікаў, звернемся да гарадскіх медыя, каб данесці вашыя намеры да патэнцыйных прыхільнікаў.
Каб распавесці нам пра свае ініцыятывы
альбо ідэі, намеры, планы, патрэбы,
запоўніце форму

Эксперты
Каштоўныя веды ад дасведчаных людзей з тых прафесійных сфераў, якія вас зацікавілі
Марына Качановіч
Псіхолаг, гештальт-тэрапеўт
Аляксей Крывалап
Даследчык медыякультуры
Нашыя мерапрыемствы
Берасце
18 студзеня
Пляцоўка "Дзедзіч"
Public Talk з псіхолагам Марынай Качановіч "Выгаранне ў актывізме. Псіхалагічныя аспекты і фактары"

Якія ўстаноўкі актывістаў вядуць да эмацыйнага выгарання? Што з намі адбываецца, калі мы сутыкаемся з завышанымі чаканнямі, крытыкай, сацыяльным ціскам, і як з гэтым спраўляцца? Ці варта вызначаць межы сваёй актыўнасці? Навошта ўменне прымаць дапамогу ад іншых людзей? Якія ёсць спосабы вяртання ў рэсурсавы стан?
Віцебск
30 студзеня
Пляцоўка Y-space
Public Talk з медыяэкспертам Аляксеем Крывалапам "Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры"

Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?
#СалідарныЯ - ініцыятыва, скіраваная на развіццё, пашырэнне і выкарыстанне патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадстве і грамадзянскай супольнасці.
Рэалізуецца асветніцка-дабрачыннай установай Камітэт "Салідарнасць".
Каардынатар Сяржук Семянюк
solidary.team.by@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website